https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Брэсце пройдзе міжнародны турнір па хакеі з шайбай


З 19 па 21 красавіка брэсцкі лядовы Палац спорту будзе прымаць міжнародны хакейны турнір на прызы старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта.
У спаборніцтвах возьмуць удзел пяць каманд: ХК "Брэст", жлобінскі "Металург", наваполацкі "Хімік-СКА", ХК "Ліда" і госці — Чэшскі селекцыйны клуб з Прагі.

На працягу трох дзён каманды па сістэме "кожны з кожным" правядуць кругавы турнір, пасля чаго будзе названа імя пераможцы. Паводле рэгламенту спаборніцтваў, каманды правядуць тры перыяды па пятнаццаць хвілін (замест дваццаці неабходных). Гэта звязана з тым, што каманды згуляюць па два матчы ў дзень.

Турнір на прызы старшыні Брэсцкага гарвыканкама праводзіцца другі год запар, у 2012 годзе пераможцам спаборніцтваў стаў хакейны клуб "Брэст".

Алесь Ляўчук, БелаПАН
Брэст, 13 красавіка 2013
 
Дата публикации:13.04.2013
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1550
 
Ключевые слова:
Брэст Хоккей Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме