https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вікторыя Азаранка другі раз запар перамагла ў тэнісным турніры ў горадзе Доха


Беларуска Вікторыя Азаранка зноў перамагла ў тэнісным турніры серыі "Прэм`ер" у горадзе Доха (прызавы фонд - $2,369 млн.).
У вырашальным паядынку адзіночнага разраду, які прайшоў 17 лютага, лепшая беларуская тэнісістка абгуляла амерыканку Серэну Уільямс - 7:6 (8:6), 2:6, 6:3. Сустрэча прадаўжалася 2 гадзіны 28 мін. Першы сэт фінальнага матча атрымаўся вельмі напружаным і зацягнуўся больш як на гадзіну. Прайграўшы стартавы гейм на падачы Уільямс, Вікторыя потым выйграла тры геймы запар, прычым узяла падачу саперніцы "пад нуль". Аднак Серэна не збіралася здавацца і потым не толькі адыгралася, але і выйшла наперад 5:4, зрабіўшы свой першы брэйк. Пасля гэтага Віка праявіла характар і двойчы выраўноўвала сітуацыю - 5:5 і 6:6, давёўшы справу да тай-брэйку. У барацьбе нерваў удача была на баку 23-гадовай мінчанкі - 8:6.

Пачатковы гейм другой партыі Віка правяла на адным дыханні, узяўшы сваю падачу, выйграла два заключныя ачкі скарочанымі ўдарамі. Цяпер ужо 31-гадовай Серэне давялося праявіць свае валявыя якасці - яна выйграла дзве свае падачы і зрабіла "сухі" брэйк, падвёўшы ў ліку 3:1. І ў далейшым вопытная амерыканка не выпускала ініцыятыву і давяла сэт да перамогі з лікам 6:2.

На старце вырашальнай партыі Вікторыя Азаранка ў востраатакуючым стылі выйграла тры геймы запар, на што Уільямс-малодшая адказала перамогай на сваёй падачы. Пасля гэтай няўдачы беларуска зноў выйшла наперад з розніцай 3 ачкі - 4:1 і потым перамагла сваю самую нязручную саперніцу - 6:3. Да гэтага Вікторыя Азаранка прайграла Серэне Уільямс у 11 з 12 вочных паядынкаў. Першая перамога ў Азаранка была ў 2009 годзе ў фінале турніру ў Маямі - 6:3, 6:1.

На шляху да цяперашняга пераможнага фіналу Вікторыя Азаранка таксама ўпэўнена перайграла швейцарку Раміну Апрандзі (62) - 6:2, 6:3, амерыканку Крысціну Макхэйл (42) - 6:0, 6:0, італьянку Сару Эрані (7) - 6:2, 6:2 і польку Агнешку Радваньску (4) - 6:3, 6:3.

У мінулым годзе Вікторыя Азаранка ўпершыню стала лепшай на турніры ў сталіцы Катара, атрымаўшы перамогу ў вырашальным матчы ў аўстралійкі Саманты Стосур - 6:1, 6:2. У бягучым годзе Вікторыя, прычым таксама другі раз запар, выйграла турнір серыі "Вялікага шлема" - адкрыты чэмпіянат Аўстраліі ў Мельбурне, абгуляўшы ў фінале кітайскую тэнісістку На Лі - 4:6, 6:4, 6:3. Усяго за час сваёй прафесійнай кар`еры, якая пачалася ў 2005 годзе, Вікторыя Азаранка перамагала ўжо ў 16 турнірах пад эгідай ВТА. За перамогу ў горадзе Доха-2013 беларуска атрымала чэк на $426 тыс., а Серэна Уільямс папоўніла свой асабовы рахунак на $213 тыс.

Адзначым, што нягледзячы на перамогу ў фінальным матчы Вікторыя Азаранка ўступіла Серэне Уільямс першае месца ў сусветным рэйтынгу, якая афіцыйна ўзначаліла яго з гэтага дня. Амерыканка вярнулася на першае месца ў рэйтынгу ВТА пасля больш як двухгадовага перапынку і стала самай узроставай першай ракеткай свету ў гісторыі. Вікторыя Азаранка ўпершыню ўзначаліла сусветны рэйтынг-ліст 30 студзеня 2012 года. Апошнія 33 тыдні запар яна нікому не ўступала першы радок, а ўсяго знаходзілася на вяршыні на працягу 52 тыдняў.

На бягучым тыдні дзве лепшыя тэнісісткі планеты могуць сустрэцца зноў на турніры ў Дубаі, прызавы фонд якога складае $2 млн. Але гэта адбудзецца толькі ў тым выпадку, калі абедзве дабяруцца да фіналу, які пройдзе ў наступную суботу, 23 лютага.

18 лютага 2013, Мінск
Ігар Хадасевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:18.02.2013
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2227
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Виктория Азаренко Теннис
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме