https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску прайшлі традыцыйныя міжнародныя юнацкія спаборніцтвы па гарналыжным спорце


У мінулыя выхадныя ў Мінску прайшлі міжнародныя юнацкія спаборніцтвы па гарналыжным спорце "Кубак "Дарыды".
У другі дзень спаборніцтваў працягвалася напружаная барацьба за агульнакамандны трафей паміж зборнымі Беларусі і Расіі. Інтрыга захоўвалася да апошняга віду праграмы. У драматычнай барацьбе перамогу вырвала зборная каманда нашай краіны, якая апярэдзіла ў выніковым пратаколе вельмі моцную расійскую дружыну Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі "Шукалава".

Асноўны ўклад у агульнакамандны поспех унеслі Дзмітрый Старажэнка, Ксенія Мілашэўская і Улад Звернік, якія перамаглі на трасах паралельнага слалама. Госці спаборніцтваў адзначылі высокі ўзровень арганізацыі і правядзення "Кубка "Дарыды" і ўжо пацвердзілі свой удзел у спаборніцтвах наступнага сезона.

БелаПАН, 14 студзеня 2013
 
Дата публикации:14.01.2013
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1982
 
Ключевые слова:
Горнолыжный спорт Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме