https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мужчынская зборная Беларусі па біятлоне заняла 14-е месца ў эстафеце на этапе Кубка свету ў Аўстрыі


Мужчынская зборная Беларусі па біятлоне заняла 14-е месца ў эстафеце 4 па 7,5 км, якая прайшла ў аўстрыйскім Хохфільцэне 9 снежня, у заключны дзень другога этапу Кубка свету.
Каманда ў складзе Сяргея Новікава, Яўгена Абраменкі, Аляксандра Бабчына і Уладзіміра Чапеліна пераадолела дыстанцыю за 1 гадзіну 22 хвіліны 7,3 секунды без штрафных кругоў, выкарыстаўшы пяць дадатковых патронаў пры стральбе (адзін на стойцы выкарыстаў Новікаў, па адным на лёжцы і стойцы — Абраменка і Бабчын).

У тройцы наймацнейшых — Нарвегія, за якую на другім этапе ехаў Олі-Эйнар Б`ёрндален (1:17.55,2; 0+1), Францыя (+34,5; 0+6) і Расія (+46,6; 0+9).

Сёння ў Хохфільцэне пройдзе таксама жаночая эстафетная гонка 4 па 6 км. У беларускім квартэце — Надзея Скардзіна, Надзея Пісарава, Анастасія Дубарэзава і Дар`я Домрачава.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 9 снежня 2012
 
Дата публикации:09.12.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1879
 
Ключевые слова:
Кубок мира Биатлон Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме