https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасля 11 працоўных дзён Алімпіяды Беларусь з васьмю медалямі займае 16-е месца ў агульным заліку


Пасля 11 працоўных дзён лонданскай Алімпіяды Беларусь з васьмю медалямі — трыма залатымі, двума сярэбранымі і трыма бронзавымі — займае 16-е месца ў агульным заліку.
7 жніўня не прынесла ўзнагарод беларускім спартсменам. Бліжэй за ўсіх да п`едэстала быў барэц грэка-рымскага стылю Цімафей Дзейнічэнка (вагавая катэгорыя да 96 кг). У кваліфікацыі ён выйграў у егіпцяніна Махамеда Махамеда — 3:1, у 1/8 фіналу — у эстонца Арда Арусаара — 3:1, у чвэрцьфінале — у балгарына Эліса Гуры — 3:0, у паўфінале саступіў Рустаму Татрову з Расіі — 0:3, а ў схватцы за трэцяе месца — шведу Джымі Лідбергу — 1:3.

Усяго з 28 ліпеня па 7 жніўня разыграна 200 з 302 камплектаў узнагарод. Медалі на рахунку спартсменаў 73 краін:

1. Кітай — 34 залатыя, 21 сярэбраная, 19 бронзавых
2. ЗША — 30, 19, 21
3. Вялікабрытанія — 22, 13, 13
4. Паўднёвая Карэя — 12, 5, 6
5. Расія — 10, 18, 20
6. Францыя — 8, 9, 11
7. Італія — 7, 6, 4
8. Германія — 6, 14, 7
9. Казахстан — 6, 0, 1
10. Нідэрланды — 5, 3, 6
11. Аўстралія — 4, 12, 9
12. Іран — 4, 3, 1
13. Венгрыя — 4, 2, 3
14. КНДР — 4, 0, 1
15. Куба — 3, 3, 1
16. Беларусь — 3, 2, 3
17. Новая Зеландыя — 3, 1, 5
18. ПАР — 3, 1, 0
19. Украіна — 3, 0, 6
20. Японія — 2, 13, 14
21. Румынія — 2, 5, 2
22. Данія — 2, 4, 2
23. Бразілія — 2, 1, 5
23. Польшча — 2, 1, 5
25. Ямайка — 2, 1, 1
26. Харватыя — 2, 1, 0
27. Эфіопія — 2, 0, 2
28. Іспанія — 1, 4, 1
29. Канада — 1, 3, 7
30. Швецыя — 1, 3, 3
31. Чэхія — 1, 3, 1
32. Кенія — 1, 2, 2
33. Славенія — 1, 1, 2
34. Грузія — 1, 1, 1
35. Дамініканская Рэспубліка — 1, 1, 0
35. Швейцарыя — 1, 1, 0
37. Літва — 1, 0, 1
38. Алжыр — 1, 0, 0
38. Венесуэла — 1, 0, 0
38. Грэнада — 1, 0, 0
41. Мексіка — 0, 3, 2
42. Калумбія — 0, 3, 1
43. Егіпет — 0, 2, 0
44. Славакія — 0, 1, 3
45. Азербайджан — 0, 1, 2
45. Арменія — 0, 1, 2
45. Бельгія — 0, 1, 2
45. Індыя — 0, 1, 2
49. Інданезія — 0, 1, 1
49. Манголія — 0, 1, 1
49. Нарвегія — 0, 1, 1
49. Сербія — 0, 1, 1
49. Туніс — 0, 1, 1
49. Эстонія — 0, 1, 1
55. Гватэмала — 0, 1, 0
55. Кіпр — 0, 1, 0
55. Малайзія — 0, 1, 0
55. Тайланд — 0, 1, 0
55. Тайвань — 0, 1, 0
55. Фінляндыя — 0, 1, 0
61. Грэцыя — 0, 0, 2
61. Катар — 0, 0, 1
61. Малдова — 0, 0, 2
61. Сінгапур — 0, 0, 1
65. Аргенціна — 0, 0, 1
65. Ганконг — 0, 0, 1
65. Кувейт — 0, 0, 1
65. Марока — 0, 0, 1
65. Пуэрта-Рыка — 0, 0, 1
65. Саудаўская Аравія — 0, 0, 1
65. Трынідад і Табага — 0, 0, 1
65. Турцыя — 0, 0, 1
65. Узбекістан — 0, 0, 1

Канаісты Аляксандр і Андрэй Багдановічы ў кваліфікацыйным заездзе на 1.000 метраў былі трэцімі ў сваёй групе (3 хвіліны 42,599 секунды), а ў паўфінале — другімі (3.36,540). Спартсмены выступяць у фінале А.

Байдарачніца Маргарыта Цішкевіч на дыстанцыі 500 метраў была шостай ў кваліфікацыі (2.01,216), а ў паўфінале дыскваліфікавана.

Канаісткі Марына Палтаран і Вольга Худзенка (500 м) занялі 4-е месца ў кваліфікацыі (1.44,568), у паўфінале — 5-е (1.43,152) і выступяць у фінале Б.

У бегу на 110 метраў з бар`ерамі Максім Лынша прайшоў кваліфікацыю, заняўшы 3-е месца ў сваім забегу з вынікам 13,47 секунды (13-е ў агульным заліку). У бегу на 100 метраў з бар`ерамі Аліна Талай не трапіла ў фінал, фінішаваўшы чацвёртай у сваёй групе з вынікам 12,84 секунды (агульнае 13-е месца).

Скакухі ў даўжыню Анастасія Мірончык і Вераніка Шуткова выйшлі ў фінал, заняўшы ў кваліфікацыі адпаведна 6-е (6,66 м) і 12-е (6,40) месцы. Вольга Сударава была 14-й (6,38) і выбыла з барацьбы.

У трайным скачку Дзмітрый Платніцкі замкнуў тузін спартсменаў з вынікам 16,62 метра, якія выйшлі ў фінал .

У кіданні кап`я Марына Новік была 33-й (54,31 м) і ў фінал не трапіла.

Штангіст Яўген Жарнасек (вагавая катэгорыя больш як 105 кг) заняў дзявятае месца, набраўшы ў суме дваябор`я 426 кг (196 у рыўку і 230 у штуршку).

Веласіпедыстка Таццяна Шаракова заняла ў омніуме 9-е месца (59 ачкоў). У заключных трох дысцыплінах — індывідуальным пераследзе (3 км), скрэтчы (10 км) і гонцы на час (500 м) — яна была адпаведна 7-й, 8-й і 13-й.

Алімпійскія гульні завяршаюцца 12 жніўня. Перад беларускімі спартсменамі пастаўлена задача заваяваць 25 медалёў, у тым ліку пяць залатых.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 8 жніўня 2012
 
Дата публикации:08.08.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2869
 
Ключевые слова:
Олимпиада Лондон-2012 Медали Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме