https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Штангіст Хадасевіч заняў трэцяе месца на чэмпіянаце Еўропы, у Курловіча - малая бронза ў штуршку


У сталіцы Балгарыі Сафіі прадаўжаецца чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы, на якім у нейтральным статусе выступаюць беларускія спартсмены.
Праграму спаборніцтваў нядзелі завяршыў турнір у вагавой катэгорыі да 96 кг у мужчын. За нашу каманду ў гэтай вазе выступалі адразу два спартсмены - Павел Хадасевіч і Юліян Курловіч. Больш вопытны Хадасевіч у першым практыкаванні стартаваў з удачнага падыходу на 165 кг, але потым двойчы запар не змог пакарыць вагу 168 кг. Тым не менш, паказанага рэзультату ў рыўку Паўлу хапіла для заваявання малога бронзавага медаля.

Штуршок наш спартсмен пачаў з пазітыўнага падыходу на 195 кг, аднак спробы зафіксаваць вагу 200 і вагу 206 кг поспеху не прынеслі. І ўсё ж агульная сума Хадасевіча 360 кг зрабіла яго ўладальнікам бронзавага медаля ў дваябор`і. Буйнейшым дасягненнем Паўла на міжнародных стартах з`яўляецца серабро чэмпіянату свету - 2018, акрамя таго, у мінулым годзе Хадасевіч перамог на ІІ Гульнях краін СНД.

Не застаўся без узнагароды ЧЕ і Юліян Курловіч: 25-гадовы штангіст выйграў малую бронзу ў другім практыкаванні, абышоўшы партнёра па камандзе на адзін кілаграм (196). Сума рыўка і штуршка Курловіча склала 353 кг, што адпавядае чацвёртай пазіцыі ў падагульняючым пратаколе сярод 22 удзельнікаў. Першае і другое месца ў гэтай катэгорыі занялі прадстаўнікі Арменіі Акоп Мкртчан (375 кг) і Давід Аванісян (374 кг).

Такім чынам, пасля тыдня спаборніцтваў у Балгарыі на рахунку беларускай дэлегацыі дзве ўзнагароды ў дваябор`і (0-1-1), а таксама шэсць малых медалёў у асобных практыкаваннях (1-1-4). У панядзелак за п`едэстал на чэмпіянаце Еўропы ў вазе да 102 кг у мужчын будуць змагацца Яўген Ціханцоў і Сяргей Шаранкоў. Усяго кантынентальны форум сабраў больш за 350 спартсменаў з 42 краін. Гэты турнір з`яўляецца адным з кваліфікацыйных стартаў, на якіх фармуецца сусветны рэйтынг для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы.

19 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.02.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:121
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Тяжёлая атлетика Чемпинат Европы Нейтральный статус
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме