https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусы выйгралі пяць медалёў на пяты дзень Гран-пры "Алтын Мерген" па кулявой стральбе


У казахстанскім Шымкенце працягваюцца міжнародныя спаборніцтвы па кулявой стральбе Гран-пры "Алтын Мерген".
Міжнародны турнір сабраў 230 стралкоў з шасці краін: Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана. У аўторак спартсмены разыгралі медалі ў пяці відах праграмы, нашы стралкі вызначыліся ў трох фіналах. У стральбе з пнеўматычнага пісталета ў мужчын з 10 метраў перамогу атрымаў Уладзімір Шолахаў, ён жа першынстваваў у юніёрскім заліку гэтай дысцыпліны, срэбра тут заваяваў Іван Казак. Апроч таго, у стральбе з малакалібернай вінтоўкі ў трох становічах у жанчын з 50 метраў другое і трэцяе месцы занялі беларускі Дар`я Чупрыс і Уладзіслава Пранько.

Такім чынам, за дзень да завяршэння спаборніцкай праграмы турніру ў Шымкенце ў актыве нашых стралкоў 24 узнагароды (пяць залатых, дзевяць срэбных і дзесяць бронзавых). Раней чэмпіёнкамі Гран-пры "Алтын Мерген" 2024 года сталі Зоя Дасько (малакаліберны пісталет, жанчыны), Аляксандра Пятрова (малакаліберны пісталет, юніёркі) і Лізавета Цыдзік (малакаліберная вінтоўка, становішча лежачы, жанчыны).

28 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.02.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:85
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Пулевая стрельба Алтын Мерген
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме