https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У медалёвым заліку лонданскай Алімпіяды Беларусь з шасцю ўзнагародамі займае 22-е месца


Восьмы дзень ХХХ летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане прынёс беларускім спартсменам два медалі.
Сярэбраны заваявала плыўчыха Аляксандра Герасіменя на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем (24,28 секунды), бронзавы — тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая перамагла ў матчы за трэцяе месца Марыю Кірыленку з Расіі — 6:3, 6:4.

Акрамя таго, як мінімум сярэбраны медаль Вікторыя Азаранка і Максім Мірны забяспечылі сабе ў мікце: у чвэрцьфінале яны выйгралі ў індыйцаў Леандэра Паеса і Сані Мірзы — 7:5, 7:6 (7:5), а ў паўфінале — у амерыканцаў Майка Браяна і Лайзы Рэйманд — 3:6, 6:4, 10:7 (тай-брэйк).

Усяго з 28 ліпеня па 4 жніўня разыграна 138 камплектаў узнагарод:

1. ЗША — 26 залатых, 13 сярэбраных, 15 бронзавых
2. Кітай — 25, 16, 12
3. Вялікабрытанія — 14, 7, 8
4. Паўднёвая Карэя — 9, 3, 5
5. Францыя — 8, 6, 8
6. Германія — 5, 10, 6
7. Італія — 5, 5, 3
8. Казахстан — 5, 0, 0
9. КНДР — 4, 0, 1
10. Расія — 3, 15, 10
11. Нідэрланды — 3, 1, 4
12. ПАР — 3, 1, 0
13. Новая Зеландыя — 3, 0, 4
14. Японія — 2, 10, 12
15. Куба — 2, 2, 1
16. Венгрыя — 2, 1, 2
17. Польшча — 2, 1, 1
18. Украіна — 2, 0, 4
19. Аўстралія — 1, 12, 7
20. Румынія — 1, 4, 2
21. Канада — 1, 3, 6
22. Беларусь — 1, 2, 3
23. Данія — 1, 2, 2
24. Чэхія — 1, 2, 1
25. Бразілія — 1, 1, 4
26. Харватыя — 1, 1, 0
27. Славенія — 1, 0, 2
28. Эфіопія — 1, 0, 1
28. Ямайка — 1, 0, 1
30. Венесуэла — 1, 0, 0
30. Грузія — 1, 0, 0
30. Літва — 1, 0, 0
30. Швейцарыя — 1, 0, 0
34. Мексіка — 0, 3, 1
35. Швецыя — 0, 3, 0
36. Калумбія — 0, 2, 1
36. Іспанія — 0, 2, 1
38. Славакія — 0, 1, 3
39. Індыя — 0, 1, 2
40. Бельгія — 0, 1, 1
40. Інданезія — 0, 1, 1
40. Кенія — 0, 1, 1
40. Манголія — 0, 1, 1
40. Нарвегія — 0, 1, 1
40. Сербія — 0, 1, 1
46. Гватэмала — 0, 1, 0
46. Егіпет — 0, 1, 0
46. Тайланд — 0, 1, 0
46. Тайвань — 0, 1, 0
50. Грэцыя — 0, 0, 2
50. Малдова — 0, 0, 2
52. Азербайджан — 0, 0, 1
52. Ганконг — 0, 0, 1
52. Іран — 0, 0, 1
52. Катар — 0, 0, 1
52. Сінгапур — 0, 0, 1
52. Туніс — 0, 0, 1
52. Узбекістан — 0, 0, 1

Вяслярка Кацярына Карстэн заняла пятае месца ў фінальным заплыве з вынікам 8 хвілін 2,86 секунды, упершыню застаўшыся без алімпійскага медаля.

Мужчынская чацвёрка-двухлопасцевая (Вадзім Лялін, Аляксандр Казубоўскі, Дзяніс Мігаль і Станіслаў Шчарбачэня) была першай у фінале Б (за 7—12-е месцы) з вынікам 6 хвілін 9,31 секунды.

Батутыстка Таццяна Пятреня паказала трэці вынік у кваліфікацыі (104,755 бала) і пяты — у фінале (55,670).

Сяміборка Яна Максімава заняла 16-е месца з асабістым рэкордам 6.198 ачкоў. 4 жніўня яна выступіла ў трох дысцыплінах: скачках у даўжыню (5,99 метра — 9-е месца), кіданні кап`я (42,33 метра — 7-е месца) і бегу на 800 метраў (2 хвіліны 13,37 секунды — 12-е месца).

У скачках з шастом Анастасія Шведава не трапіла ў фінал, заняўшы 17-е месца ў кваліфікацыі (4,40 метра).

У стыпльчэзе на 3.000 метраў Святлана Кудзеліч была 34-й у кваліфікацыі (9.54,77).

У хадзе на 20 км Дзяніс Сімановіч прыйшоў да фінішу 12-м (1 гадзіна 20 хвілін 42 секунды — асабісты рэкорд), Іван Троцкі — 16-м (1.21.23 — лепшы вынік у сезоне).

У парусным спорце Таццяна Драздоўская ("Лазер") па выніках 10 гонак заняла 15-е месца і не зможа выступіць у гонцы за медалі. Мікалай Жукавец (RS-X) пасля васьмі гонак на 24-й пазіцыі. У сёмай гонцы ён быў 27-м, у восьмай — 21-м.

Штангіст Аляксандр Макаранка (вагавая катэгорыя да 94 кг) паказаў 10-ты вынік — 384 кг (175+209).

У каманднай гонцы пераследу жаночая веласіпедная зборная (Таццяна Шаракова, Алена Дылько, Аксана Папко) прайграла Новай Зеландыі (час — 3 хвіліны 21,942 секунды супраць 3.18,514) і заняла сёмае месца.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 5 жніўня 2012
 
Дата публикации:05.08.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2756
 
Ключевые слова:
Олимпиада Лондон-2012 Спорт в Беларуси Медали
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме