https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь выйграла ў Новой Зеландыі ў стартавым матчы алімпійскага футбольнага турніру


У стартавым матчы алімпійскага футбольнага турніру зборная Беларусі выйграла ў каманды новай Зеландыі з лікам 1:0 (Дзмітрый Бага, 45+1). Сустрэча прайшла 26 ліпеня ў Ковентры.
Склад беларускай зборнай: Гутар, Драгун, Кузьмянок, Паліцевіч, Бага, Карніленка (Зубовіч, 90), Брэсан (Варанкоў, 79), Казлоў, Салавей (Алексіевіч, 53), Гардзяйчук, Палякоў. У запасе: Гаўрыловіч, Хвашчынскі, Шчарбакоў, Скавыш. На 55-й хвіліне Паліцевіч атрымаў папярэджанне.

Статыстыка (падлік ФІФА): удары па варотах — 18:9 на карысць Беларусі, з іх у створ варот — 10:4, вуглавыя ўдары — 13:3, штрафныя ўдары — 11:14, афсайды — 2:0.

У другім матчы групы С Бразілія выйграла ў Егіпта — 3:2 (першы тайм — 3:0).

29 ліпеня Беларусь сустрэнецца з Бразіліяй (14.00, Манчэстэр). У чвэрцьфінал выходзяць дзве лепшыя каманды групы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 27 ліпеня 2012
 
Дата публикации:27.07.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2248
 
Ключевые слова:
Лондон-2012 Олимпиада Футбол
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме