https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія хакеісты прайгралі славакам і страцілі шанцы выйсці ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету


Чатыры паражэнні ў пяці матчах зведалі беларускія хакеісты на чэмпіянаце свету, які праходзіць у Хельсінкі і Стакгольме.
12 мая каманда Кары Хейкіля з лікам 1:5 (0:1, 1:4, 0:0) прайграла славакам і страціла шанц выйсці ў чвэрцьфінал.

Шайбы закінулі:

у Беларусі — Аляксей Калюжны (34.36, у большасці, асістэнты — Андрэй Касціцын, Сяргей Касціцын);

у Славакіі — Андржэй Секера (6.45, Іван Баранка, Міхал Ханджус), Бранка Радзівоевіч (23.16, Андржэй Секера), Міхел Міклік (24.58, Юрай Мікуш, Томаш Татар), Томаш Капецкі (25.48, Бранка Радзівоевіч), Юрай Мікуш (26.56, Томаш Татар, Міхел Міклік).

Яўген Кавыршын не рэалізаваў буліт (36.17) — варатар парыраваў.

Склад беларускай зборнай: Коваль; Дзянісаў (капітан) — Корабаў, Угараў — Сцяпанаў — Грабоўскі; Гарошка — Касцючонак, А.Касціцын — Калюжны — С.Касціцын; Стасенка — Чарнавок, Кавыршын — Кальцоў — Стась; Грабарэнка, Міхалёў, Кулакоў, Мялешка, Кітараў.

Штрафны час: 8 — 18 (Касцючонак, 29.14, С.Касціцын, 51.36, Дзянісаў, 53.24, А.Касціцын, 58.44 — Суровы, 7.19 (2+10 мін), Баранка, 16.31, Гранак, 33.28, Бартовіч, 55.31).

Кідкі: 31 (9, 12, 10) — 40 (13, 15, 12).

Становішча каманд у групе H: Канада — 13 ачкоў (5 гульняў; розніца шайб 22-14), Фінляндыя — 12 (5; 17-8), ЗША — 10 (5; 22-15), Славакія — 9 (5; 15-9), Швейцарыя — 6 (4; 12-11), Беларусь — 3 (5, 9-16), Францыя — 3 (4; 11-24), Казахстан — 1 (5; 10-21).

Вынікі апошніх двух дзён: 10 мая. ЗША — Беларусь — 5:3 (2:1, 1:1, 2:1), Францыя — Фінляндыя — 1:7 (0:1, 0:4, 1:2). 11 мая. Казахстан — ЗША — 2:3 АТ (0:0, 1:1, 1:1, 0:1), Фінляндыя — Канада — 3:5 (2:0, 1:3, 0:2). 12 мая. Швейцарыя — Францыя, Казахстан — Канада.

Група S (Стакгольм): 10 мая. Данія — Расія — 1:3 (1:2, 0:1, 0:0), Чэхія — Латвія — 3:1 (0:0, 1:1, 2:0). 11 мая. Італія — Чэхія — 0:6 (0:2, 0:3, 0:1), Расія — Швецыя — 7:3 (1:2, 2:1, 4:0). 12 мая. Нарвегія — Латвія, Германія — Данія, Італія — Швецыя. Становішча каманд: Расія — 15 (5; 21-8), Швецыя — 12 (5; 21-15), Чэхія — 11 (5; 16-8), Латвія — 6 (4; 11-10), Нарвегія — 4 (4; 12-13), Германія — 3 (4; 7-10), Італія — 2 (5; 6-23), Данія — 1 (4; 8-15).

Наступны матч — перадапошні на гэтым чэмпіянаце — Беларусь правядзе 14 мая супраць Францыі (пачатак у 16.15).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 12 мая 2012
 
Дата публикации:12.05.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2390
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Хоккей Чемпионат мира
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме