https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Максім Мірны: За 2,5 гадзіны на корце нам удалося "паднакарміць" тенісам лідара баснійцаў Амера Дэліча


7 красавіка ў межах матчавай сустрэчы другога раўнда II групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса паміж зборнымі Беларусі і Босніі і Герцагавіны беларускі дуэт Максім Мірны (3-ці нумар парнага рэйтынгу) і Аляксандр Буры (175-ты парнага) перайгралі баснійцаў Амера Дэліча (357-мы парнага) і Таміслава Бркіча (611-ты парнага) — 6:2, 7:6, 7:6.
На прэс-канферэнцыі пасля паядынку Максім Мірны, аддаўшы належнае ўпартасці сапернікаў, спыніўся на моманце, які можа дапамагчы беларускай камандзе 8 красавіка.

"Лідар баснійцаў Дэліч правёў супраць нас на корце дзве з паловай гадзіны. Нам удалося, як кажуць, "паднакарміць" яго тэнісам. Гуляць тры дні запар насамрэч цяжка, і мы ўсе гэта ведаем. Магчыма, стомленасць адаб`ецца на гульні Дэліча ў нядзелю, калі ён будзе сапернічаць з Уладзімірам Ігнацікам", — заявіў Мірны.

Капітан беларусаў Сяргей Цяцерын зазначыў, што гэтая перамога, якая дазволіла беларусам выйсці наперад у матчавай сустрэчы (2:1), надасць станоўчы псіхалагічны настрой на вырашальнай баталіі.

"Нашы хлопцы малайцы. Выстаялі, даціснулі саперніка, нягледзячы на тое, што ў другім і трэцім сетах была напружаная барацьба. Гэтая перамога важная з псіхалагічнага пункту погляду перад вырашальнымі матчамі ў нядзелю", — сказаў Цяцерын.

БелаПАН, 7 красавіка 2012
 
Дата публикации:07.04.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2387
 
Ключевые слова:
Теннис Кубок Дэвиса Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме