https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Зборная Беларусі па хакеі займае 11-е месца ў папярэднім рэйтынгу IIHF


Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) 26 красавіка апублікавала папярэдні рэйтынг-ліст. Зборная Беларусі з 1.845 ачкамі займае ў ім 11-е месца.
Першая дзясятка выглядае наступным чынам: Фінляндыя (2.245), Швецыя (2.240), Расія (2.225), Чэхія (2.210), Канада (2.195), ЗША (2.045), Швейцарыя (1.990), Германія (1.985), Нарвегія (1.960), Славакія (1.940).

Неабходна адзначыць, што гэта толькі папярэдні рэйтынг — канчатковая яго версія будзе сфарміравана па выніках чэмпіянату свету, які пройдзе з 4 па 20 мая ў Швецыі і Фінляндыі. Пераможца першынства атрымае 1.200 ачкоў, сярэбраны прызёр — 1.160, бронзавы — 1.120.

Для зборнай Беларусі надыходзячы чэмпіянат свету — гэта апошняя магчымасць заваяваць пуцёўку на Алімпіяду 2014 года ў Сочы без дадатковай кваліфікацыі. Дзевяць лепшых зборных па выніках канчатковага рэйтынгу-2012 атрымаюць пуцёўкі на Гульні у Сочы.

Краіны, якія акажуцца ў выніковым рэйтынгу-2012 на 10—12-й пазіцыях, атрымаюць права правядзення алімпійскага кваліфікацыйнага турніру ў лютым 2013 года.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 26 красавіка 2012
 
Дата публикации:26.04.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2465
 
Ключевые слова:
Хоккей Рейтинг Сборная Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме