https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал буйнага тэніснага турніру ў Штутгарце


Першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал буйнага турніру ў нямецкім Штутгарце з прызавым фондам 740.000 долараў. У паўфінале яна за 1 гадзіну 17 хвілін абыграла польку Агнешку Радваньску (4-ы нумар рэйтынгу) — 6:1, 6:3.
У стартавым раўндзе Азаранка была вольная ад гульні, у другім крузе беларуска перамагла немку Андрэа Петкавіч (12) — 6:2, 4:4 (адмова Петкавіч), а ў чвэрцьфінале ў вельмі цяжкім матчы абыграла яшчэ адну немку Мону Бартэль (35) — 6:4, 6:7 (тай-брэйк), 7:5.

У фінале Азаранка згуляе з пераможніцай матча Петра Квітава (Чэхія, 3) — Марыя Шарапава (Расія, 2).

Турнір у Штутгарце — першы для беларускі пасля ўзятай ёю паўзы ў выступленнях на некалькі тыдняў для падрыхтоўкі да грунтавой частцы сезона.

У 2012 годзе Азаранка атрымала 29 перамог пры адным паражэнні, стаўшы найлепшай на турнірах у Сіднеі, Досе, Індыян-Уэлсе, а таксама на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. Усяго на яе рахунку 12 выйграных турніраў у адзіночным разрадзе.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 28 красавіка 2012
 
Дата публикации:28.04.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2204
 
Ключевые слова:
Теннис Спорт в Беларуси Виктория Азаренко Турнір в Штутгарте
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме