https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дар`я Домрачава заняла першае месца ў заключнай гонцы Кубка свету па біятлоне


Беларуская біятланістка Дар`я Домрачава заняла першае месца ў гонцы з масавым стартам, якая прайшла ў Ханты-Мансійску 18 сакавіка, у заключны дзень апошняга этапу Кубка свету.
Спартсменка пераадолела дыстанцыю 12,5 км за 39 хвілін 1,4 секунды з трыма промахамі на чатырох агнявых рубяжах (1+0+0+2). На другой пазіцыі нарвежка Тора Бергер (+10,0; 0+0+0+1), на трэцяй — фінка Кайса Мякярайнен (+32,6; 2+0+1+1).

Па выніках сезона Домрачава заваявала малыя Хрустальныя глобусы ў агульным заліку гонак пераследу і з масавым стартам і заняла другое месца ў агульным заліку Кубка свету, не здолеўшы абагнаць 25-гадовую немку Магдалену Нойнер, якая аб`явіла пра завяршэнне кар`еры (1.188 ачкоў супраць 1.216). Падчас сезона беларуская біятланістка 17 разоў уваходзіла ў лік прызёраў (6 першых, 5 другіх і 6 трэціх месцаў).

Анастасія Дубарэзава заняла ў агульным заліку 33-е месца (236 ачкоў), Надзея Скардзіна — 40-е (159), Людміла Калінчык — 42-е (145), Ірына Крыўко — 98-е (1).

Кубак свету ў мужчын выйграў француз Мартэн Фуркад (1.100). На другім месцы нарвежац Эміл-Хегле Свендсэн (1.035), на трэцім — немец Андрэас Бірнбахер (837). Сяргей Новікаў на 51-м радку (105), Аляксандр Бабчын — на 78-м (30), Юрый Лядаў — на 86-м (19), Яўген Абраменка — на 87-м (18), Уладзімір Аленішка — на 90-м (14).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 18 сакавіка 2012
 
Дата публикации:18.03.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2235
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Дарья Домрачева Биатлон Кубок мира
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме