https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг тэніснага турніру ў Маямі


Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг турніру ў Маямі (ЗША) з прызавым фондам 4.828.050 долараў.
Першая ракетка свету ў першым раўндзе была свабодная, а ў другім (1/32 фіналу) за 1 гадзіну 42 хвіліны перамагла Міхаэлу Краічак з Нідэрландаў (71) — 6:3, 7:5. Статыстыка (звесткі protennislive.com): брэйк-пойнты — 6/12 : 3/6, двайныя памылкі — 6:9, эйсы — 4:4, працэнт розыгрышаў пасля першай падачы — 64:40, выйгрышу першай падачы — 71:58, другой падачы — 40:38. Раней саперніцы не сустракаліся.

У 1/16 фіналу Азаранка будзе гуляць з 19-гадовай Хізэр Уотсан з Вялікабрытаніі (129), якая на старце турніру перамагла румынку Сарану Чырсця (48) — 6:3, 3:6, 7:6 (7:4), а ў другім крузе — чэшку Лючыю Шафараву (25) — 6:2, 6:1.

Лік асабістых сустрэч Азаранкі і Уотсан 2:0 на карысць беларускай спартсменкі. Першая перамога была ў 2010 годзе, другая — у першым крузе адкрытага чэмпіянату Аўстраліі сёлета.

З пачатку сезона-2012 Азаранка атрымала ў адзіночным разрадзе 24 перамогі запар (агульная розніца выйграных і прайграных сэтаў — 48:5, геймаў — 306:141), стаўшы лепшай на турнірах у Сіднэі, Досе, Індыян-Уэлсе, а таксама на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. Усяго на яе рахунку 12 выйграных турніраў у адзіночным разрадзе. У васьмі фіналах яна ўступіла. Спаборніцтвы ў Маямі Азаранка выйграла ў 2009 і 2011 гадах.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 24 сакавіка 2012
 
Дата публикации:24.03.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2234
 
Ключевые слова:
Виктория Азаренко Турнир в Майами Теннис Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме