https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мірны і Нестар выйшлі ў фінал буйнога тэніснага турніру ў Монтэ-Карла


Беларус Максім Мірны і канадзец Дэніел Нестар (дзеляць 3-е месца ў сусветным парным рэйтынгу) выйшлі ў фінал буйнога тэніснага турніру ў Монтэ-Карла з прызавым фондам 2.427.975 еўра.
21 красавіка ў паўфінале беларуска-канадскі тандэм, пасеяны пад другім нумарам, за 1 гадзіну 20 хвілін перайграў трэці "сеяны" дуэт — Ненад Зімонджыч (Сербія, 6) / Міхаэль Лодра (Францыя, 5) — 4:6, 6:4, 10:5 (тай-брэйк).

Ад першага раўнда Мірны і Нестар былі вызвалены, у другім крузе яны зламалі супраціўленне Марына Цыліча (Харватыя, 88) і Марсела Мела (Бразілія, 35) — 7:6 (10:8), 3:6, 10:5 (тай-брэйк), а ў чвэрцьфінале абыгралі Віктара Троіцкі (Сербія, 98) і Станісласа Ваўрынку (Швейцарыя, 277) — 6:4, 7:5.

У фінале Мірны і Нестар згуляюць з лідарамі сусветнага рэйтынгу братамі Майкам і Бобам Браянамі з ЗША.

Мірны двойчы выйграваў турнір у Монтэ-Карла: у 2003 годзе з індыйцам Махешам Бхупаці, у 2006-м — са шведам Ёнасам Б`ёркманам. Усяго за сваю прафесійную кар`еру, якая пачалася ў 1996 годзе, Мірны 43 разы станавіўся пераможцам турніраў ATP у пары.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 22 красавіка 2012
 
Дата публикации:22.04.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2124
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Теннис Парный разряд Турнир в Монте-Карло
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме