https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Васілевіч стаў пераможцам «Мінскага трыятлона-2023»


Чэмпіён галоўнага турніру («Палавінкі») пераадолеў тры этапы — плаванне (1900 м), велагонку (90 км), бег (21 км) — за 3 гадзіны 58 мін 05 сек. Другім фінішаваў Кірыл Краўчанка (4 гадзіны. 02 мін. 43 сек.), трэцяе месца заняў Аляксандр Дахно (4 гадзіны 08 мін.30 сек.).
На дыстанцыі «Алімпік» лепшым стаў Данііл Падольскі (2 гадзіны 06 мін 35 сек.), «Спрынт» выйграў Анатоль Букавец (1 гадзіна 03 мін 04 сек.), у жаночым забегу перамагла Кацярына Русак (11 мін.43 сек.), а ў эстафеце «Спрынт» першай апынулася каманда МНС (57 мін.33 сек.).

Першы «Мінскі Трыятлон» прайшоў у 2018 годзе, і з кожным годам яго папулярнасць расце. Тады ў ім выступілі ўсяго каля 300 спартсменаў, а цяпер іх было ў пяць разоў больш.

Трыятлон упершыню быў уключаны ў праграму Алімпійскіх гульняў у 2000 годзе ў Сіднэі. На Алімпіядах атлеты плывуць 1500 м, праязджаюць на ровары 40 км і бягуць 10 км. Гэты від лічыцца адным з самых цяжкіх, бо спартсменам даводзіцца пераадольваць дыстанцыі ў любое надвор’е. І нездарма трыятланістаў называюць жалезнымі людзьмі.

Звязда, 30 ліпеня 2023
 
Дата публикации:30.07.2023
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:150
 
Ключевые слова:
Триатлон Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме