https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг адкрытага чэмпіянату Аўстраліі


Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (3-е месца ў рэйтынгу) выйшла ў другі круг адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.
16 студзеня ў 1/64 фіналу за 67 хвілін з лікам 6:1, 6:0 яна перамагла Хізэр Уотсан з Вялікабрытаніі (193)

Статыстыка матчу: брэйк-пойнты — 6/10 : 0/1, двайныя памылкі — 5:3, эйсы — 0:0, працэнт першай падачы — 59:56, працэнт выйгрышу першай падачы — 83:44, другой падачы — 50:33, вінерсы — 15:10.

Наступнай саперніцай Азаранка будзе аўстралійка Кейсі Дэлаква (126), якая ў стартавым матчы перамагла сербскую тэнісістку Баяну Ёванаўскі (90) — 6:3, 6:2.

Сёння ў барацьбу ўступаюць яшчэ дзве прадстаўніцы Беларусі — Анастасія Якімава і Вольга Гаварцова.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 16 студзеня 2012
 
Дата публикации:16.01.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2264
 
Ключевые слова:
Виктория Азаренко Теннис Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме