https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аліна Гарнасько стала абсалютнай чэмпіёнкай Беларусі па мастацкай гімнастыцы


У сталічным Палацы гімнастыцы завяршыўся Адкрыты чэмпіянат краіны з удзелам наймацнейшых беларускіх грацый, а таксама спартсменак з Расіі, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.
У суботу гімнасткі разыгрывалі медалі ў індывідуальных практыкаваннях. Залатыя медалі ва ўсіх чатырох відах праграмы сярод сеньёрак заваявала Аліна Гарнасько, якая напярэдадні стала чэмпіёнкай Беларусі ў мнагабор’і. Настасся Салас выйграла два срэбра па выніках кампазіцый з мячом і стужкай, а таксама бронзу ў практыкаванні з абручом. Другі вынік у абручы паказала Лізавета Зоркіна, на рахунку якой яшчэ дзве бронзавыя ўзнагароды за праграмы з мячом і стужкай. Срэбра ў кампазіцыі з булавамі дасталася Дар’і Ткачовай.

У індывідуальных практыкаваннях у юніёрак два залатыя медалі (абруч, стужка) заваявала наша Ніколь Кеўляк, таксама ў актыве беларускі срэбра за праграму з мячом. Аляксандра Курак выйграла срэбра па выніках кампазіцыі са стужкай, а Ніка Косціна — бронзу за праграму з абручом.

У асобных відах групавых практыкаванняў у сеньёрак нацыянальная зборная Беларусі заваявала золата і срэбра, а каманда РЦАП — золата і бронзу. Сярод юніёрак прадстаўніцы РЦАП выйгралі медалі вышэйшай пробы ў абодвух відах. Усяго на спаборніцтвах у Мінску выступілі каля 200 спартсменак з Беларусі і Расіі.

Звязда, 21 траўня 2023
 
Дата публикации:21.05.2023
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:218
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Художественная гимнастика Чемпионат
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме