https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Зборная Беларусі па пляжным футболе атрымала другую перамогу ў кваліфікацыі ЧС


Зборная Беларусі па пляжным футболе атрымала другую перамогу ў адборачным турніры чэмпіянату свету па пляжным футболе ў Баку.
У матчы 2-га тура папярэдняй групы D беларусы падолелі каманду Даніі з вынікам 8:2 (2:2, 4:0, 2:0). У складзе пераможцаў чатыры разы вызначыўся Алег Гапон, па адным голе ў свой актыў запісалі Юрый Пятроўскі, Павел Стаскевіч, Яўген Новікаў і Арцемій Дрозд.

У стартавым паядынку нашы спартсмены выйгралі ў зборнай Турцыі з буйным лікам 10:2. Заўтра ў апошнім матчы першага этапу падапечныя Нікаласа Альварада сустрэнуцца са швейцарцамі, якія ў першым туры нечакана саступілі датчанам (2:3), А сёння будуць сапернічаць з туркамі.

Вынікі стартавых гульняў у астатніх групах:

А — Італія — Эстонія — 3:1, Малдова — Азербайджан — 3:2;
В — Іспанія — Украіна — 3:4 (у авертайме), Польшча — Літва — 3:1;
С — Францыя — Грэцыя — 5:3, Партугалія — Германія — 8:6.

У плэй-оф выйдуць па дзве лепшыя каманды з чатырох квартэтаў.

Па выніках Еўрапейскага адборачнага раўнда пуцёўкі ў фінальную стадыю планетарнага форуму заваююць 4 каманды.

Фінал 12-га ЧС па пляжным футболе пройдзе з 15 па 25 лютага 2024 года ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Зборная Беларусі двойчы гуляла ў фінальных турнірах чэмпіянату свету — у 2019 і 2021 гадах.

Звязда, 6 ліпеня 2023
 
Дата публикации:06.07.2023
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:239
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Пляжный футбол Чемпионат мира
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме