https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі тэнісіст Ілья Івашка падняўся на 13 пазіцый у рэйтынгу АТР


Беларус Ілья Івашка падняўся на 13 пазіцый у абноўленым 29 мая рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў.
Тыдзень таму Івашка займаў 86-е месца, а пасля выхаду ў чвэрцьфінал турніру ў Жэневе перамясціўся на 73-і радок, маючы 741 бал. Сёння Ілья Івашка выйдзе на старт адкрытага чэмпіянату Францыі ў Парыжы, дзе яго апанентам будзе аўстралійскі тэнісіст Алекс Дэ Мінаур, які займае 19-е месца ў сусветным рэйтынгу.

У жаночым адзіночным разрадзе French Open тры беларускі правялі ўжо свае першыя паядынкі. Другая ракетка планеты Арына Сабаленка перамагла ўкраінку Марту Касцюк (39) - 6:3, 6:2 і ў 1/32 фіналу згуляе з яшчэ адной беларускай тэнісісткай Ірынай Шымановіч (214), якая ўзяла верх над венгеркай Паннай Удвардзі (97) - 6:7 (6:8), 6:3, 6:1. Аляксандра Сасновіч (51) нечакана прайграла дацкай тэнісістцы Клары Таўсан (127) - 2:6, 0:6. Заўтра на корты "Ралан Гарос" выйдзе Вікторыя Азаранка (18), якая ў 1/64 фіналу сустрэнецца з прадстаўніцай Канады Б`янкай Андрэеску (42).

29 мая 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.05.2023
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:200
 
Ключевые слова:
Рейтинг Теннис Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме