https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія каратысты заваявалі дзевяць узнагарод на "Кубку поспеху" ў Новасібірску


У новасібірскім цэнтры спартыўнай падрыхтоўкі "Зара" завяршыліся XXVII Усерасійскія спаборніцтвы па каратэ "Кубак поспеху".
На турніры ў Новасібірску выступілі паўтары тысячы спартсменаў з чатырох краін: Беларусі, Расіі, Казахстана і Кыргызстана.

Міжнародны старт сабраў у якасці ўдзельнікаў прадстаўнікоў усіх узроставых катэгорый, пачынаючы ад дзяцей да васьмі гадоў і заканчваючы членамі нацыянальных зборных. У выніку за тры дні спаборніцтваў беларускія каратысты выйгралі 3 залатыя, 4 срэбныя і 2 бронзавыя ўзнагароды.

Пераможцай "Кубка поспеху" ў дысцыпліне "ката" стала Вераніка Баравік, таксама на вышэйшую прыступку п`едэстала падняліся нашы Дэвід Нгуен (да 75 кг) і Антон Ісакаў (да 84 кг). Срэбныя медалі новасібірскага форуму заваявалі Ірына Шарыхіна (да 55 кг), Марыя Аляксеева (да 68 кг), Мікіта Кірыевіч (да 84 кг) і Аляксей Водчыц (звыш 84 кг). Бронза спаборніцтваў дасталася Алегу Мялёхіну (да 60 кг) і Мікіце Багамольцу (да 68 кг, юніёры).

3 красавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.04.2023
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:233
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Каратэ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме