https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская гарналыжніца Марыя Шканава выйграла срэбра міжнароднага турніру на Алтаі


У Рэспубліцы Алтай стартавалі міжнародныя спаборніцтвы па гарналыжным спорце «Кубак курорта «Манжэрок».
Удзел у турніры прымаюць прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Казахстана, Ірана, Аргенціны і Сербіі. У стартавы дзень Кубка былі разыграны ўзнагароды ў слаламе, па выніках спаборніцтваў у дзяўчат на п’едэстал паднялася наймацнейшая гарналыжніца нашай краіны Марыя Шканава. Беларуска паказала лепшы час на другой трасе, але з-за паўсекунднага адставання ад лідара ў першай спробе да перамогі Шканавай па суме двух заездаў не хапіла ўсяго 0,06 хв. Уладальніцай золата стала расіянка Віталіна Гірына.

Заўтра ў Манжэроцы адбудуцца спаборніцтвы ў гіганцкім слаламе ў мужчын і жанчын. З 29 па 31 студзеня ў гэтым жа месцы пройдзе чарговы этап Кубка Расіі па гарналыжным спорце.

Звязда, 27 студзеня 2023
 
Дата публикации:27.01.2023
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:474
 
Ключевые слова:
Горные лыжи Спорт в Беларуси Кубок России
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме