https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія самбісты выйгралі 11 медалёў на спаборніцтвах у Маскве


У Міжнародным цэнтры самба ў Маскве завяршыліся міжнародныя спаборніцтвы "Кубак заснавальнікаў самба", паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.
Удзельнікамі значнага міжнароднага старту сталі прадстаўнікі 10 краін: Беларусі, Расіі, Рэспублікі Карэя, Кыргызстана, Туркменістана, Узбекістана, Арменіі, Кітая, Таджыкістана і Марока. Па выніках турніру беларускія самбісты заваявалі 11 медалёў - два срэбныя і дзевяць бронзавых. На другую прыступку п`едэстала ў катэгорыі да 72 кг падняліся Анжэла Жылінская, таксама серабро ў вазе да 80 кг дасталася Карыне Шут.

Бронзавымі прызёрамі міжнародных спаборніцтваў сталі Анфіса Капаева (да 50 кг), Яна Бяганская (да 59 кг), Настасся Скварцова (да 65 кг), Даніэла Ждан (да 65 кг) і Валерыя Хрушчова (звыш 80 кг), а таксама Аляксандр Круглік (да 88 кг), Сяргей Лясяк (да 98 кг), Ілья Жупікаў (звыш 98 кг) і Валянцін Наталевіч (баявое самба, звыш 98 кг).

27 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.03.2023
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:288
 
Ключевые слова:
Кубок основателей самбо Борьба Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме