https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускі барэц Хаслаханаў названы Міжнароднай федэрацыяй лепшым атлетам студзеня


Аб’яднаны свет барацьбы (UWW) абвясціў спіс найлепшых змагароў свету паводле вынікаў выступаў на турнірах у студзені 2024 года, паведамляюць сацсеткі UWW.
Сярод барцоў грэка-рымскага стылю лепшым па выніках мінулага месяца быў названы прадстаўнік Беларусі Абубакар Хаслаханаў. У студзені наш спартсмен перамог на буйным міжнародным турніры Zagreb Open у вагавой катэгорыі да 97 кг. У бягучым сусветным рэйтынгу ў гэтай вазе Хаслаханаў размяшчаецца на трэцяй пазіцыі, яшчэ адзін беларус Павел Глінчук ідзе 12-м. З ліку прадстаўнікоў вольнага стылю ў студзені наймацнейшым быў прызнаны іранец Амір Алі Азарпіра, сярод жанчын лепшай стала кітаянка Чжоу Фэнг.

У топ-10 сусветных рэйтынгаў у сваіх вагавых катэгорыях уваходзяць яшчэ шасцёра беларускіх спартсменаў. У грэка-рымлян у вазе да 60 кг Глеб Макаранка замыкае дзясятку, а ў катэгорыі да 87 кг Кірыл Маскевіч ідзе сёмым. У жаночай барацьбе ў вазе да 50 кг Ксенія Станкевіч — шостая, у катэгорыі да 53 кг уладальніца алімпійскай ліцэнзіі Ванэса Каладзінская займае другое месца, у вазе да 57 кг Ірына Курачкіна — на восьмым радку, у катэгорыі да 65 кг Таццяна Паўлава ідзе шостай. Наступным буйным стартам для змагароў стане чэмпіянат Еўропы, які пройдзе з 12 па 18 лютага ў Румыніі.

Звязда, 1 лютага 2024
 
Дата публикации:01.02.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:94
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Борьба Рейтинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме