https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусы Сахвон і Коннава сталі бронзавымі прызёрамі маладзёвага першынства Еўропы па каратэ


У сталіцы Грузіі Тбілісі набліжаецца да завяршэння першынство Еўропы сярод кадэтаў, юніёраў і маладых спартсменаў, удзел у якім бралі беларускія атлеты.
Кантынентальны форум сабраў у Грузіі больш за 1160 спартсменаў з 49 краін, колькасць удзельнікаў стала рэкорднай у гісторыі турніру.

Каратысты спаборнічалі ў трох узроставых катэгорыях — кадэты (да 16 гадоў), юніёры (да 18 гадоў) і моладзь (да 21 года). Беларускую каманду прадстаўлялі 17 хлопцаў і 13 дзяўчат, дабрацца да медалёў удалося толькі двум атлетам: бронзавымі прызёрамі форуму сталі Яна Коннава (U18, да 59 кг) і Мікіта Сахвон (U21, да 84 кг).

Яна Коннава ў першым раундзе турніру перамагла Венету Стойменаву з Балгарыі, у другім крузе была мацней Гюлай Аруджавай з Азербайджана, а ў чвэрцьфінале беларуска адолела грачанку Марыю Паўліціну. Пасля прайгранага паўфіналу з францужанкай Сідні Івон наша спартсменка прайшла ў паядынак за трэцяе месца, у якім нанесла паражэнне іспанцы Еве Отэра Люэнга.

Мікіта Сахвон пачаў выступленне з перамог над немцам Яне Хаўболдам і кіпрыётам Лаізосам Васіліу, але ў чвэрцьфінале ўступіў Вітаміру Трайкоўскаму з Паўночнай Македоніі. Аднак дзякуючы далейшаму выхаду балканца ў фінал беларус трапіў у суцяшальны турнір, дзе разабраўся з албанцам Меласам Гашы і баснійцам Саліхам Халіловічам у баі за бронзу. Таксама блізкі да медаля ў катэгорыі да 68 кг сярод атлетаў да 18 гадоў быў наш Цімафей Шпак, але ў бронзавай схватцы беларус уступіў Андрэасу Біцарысу з Грэцыі.

Звязда, 11 лютага 2024
 
Дата публикации:11.02.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:98
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Чемпионат Европы Карате
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме