https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Барысфен» перамог моладзевы склад «Цмокі-Мінск» на чэмпіянаце Беларусі


Баскетбалісты Магілёўскага «Барысфена» атрымалі 17-ю перамогу ў матчах чэмпіянату Беларусі.
Падапечныя Андрэя Крываноса ў сваім 18-м паядынку цяперашняга першынства абгулялі ў гасцях моладзевую каманду «Цмокі-Мінск» з вынікам 73:50.

Баскетбалісты «Гродна-93» ва ўпартым супрацьстаянні ў Віцебску ўзялі верх над мясцовым «Рубонам» з лікам 93:87.

Яшчэ тры матчы, якія павінны былі адбыцца сёньня, перанесены.

Становішча ў групе лідараў зараз такое: «Барысфен» — 35 балаў (18 матчаў), «Рубон» — 33 (20), «Гродна-93» — 32 (19), «Цмокі-Мінск — 2» — 31 (18).

У нядзелю на жаночым першынстве віцэ-чэмпіёнкі краіны баскетбалісткі «Цмокі-Мінск» прымуць на сваёй пляцоўцы Гродзенскую «Вікторыю». Турнірную табліцу ўпэўнена ўзначальвае дзеючы чэмпіён Беларусі «Гарызонт», які набраў 30 балаў з 30 магчымых. На тры балы адстаюць «Цмокі-Мінск», у Гродзенскай «Алімпіі» 25 балаў, у актыве «Вікторыі» 24 балы.

Звязда, 29 студзеня 2022
 
Дата публикации:29.01.2022
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:213
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Баскетбол
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме