https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Антон Смольскі стаў срэбным прызёрам у індывідуальнай гонцы Алімпійскіх гульняў


Беларускі біятланіст Антон Смольскі стаў срэбным прызёрам Алімпіяды ў індывідуальнай гонцы на 20 км з чатырма агнявымі рубяжамі. Гэта першы медаль Беларусі на Гульнях у Пекіне
Лідар беларускай мужчынскай каманды Антон Смольскі, які стартаваў 28-м, выдатна адпрацаваў на стрэльбішчы, не дапусціўшы ніводнага промаху, і паказаў час 49 мін. 02,2 сек. У выніку яго апярэдзіў толькі французскі біятланіст Кентэн Фіён Мае, які пры дзвюх штрафных мінутах прайшоў дыстанцыю за 48 мін. 47,4 сек. Уладальнікам бронзы стаў нарвег Ёханес Бё (+31,1 сек.; 2).

Гэта першы алімпійскі медаль для мужчынскай зборнай Беларусі з 2010 года. У Ванкуверы-2010 Сяргей Новікаў таксама заняў другое месца ў індывідуальнай гонцы, падзяліўшы срэбра з легендарным нарвегам Оле-Эйнарам Б`ёрндаленам.

8-га лютага беларускі біятланіст Мікіта Лабастаў заняў 47-е месца, Дзмітрый Лазоўскі на 58-й пазіцыі, Максім Варабей фінішаваў 86-м з 92 удзельнікаў гонкі.

7-га лютага ў жаночай індывідуальнай гонцы на 15 км беларуска Дзінара Алімбекава заняла пятае месца.

Расклад астатніх алімпійскіх гонак біятланістаў:

11 лютага - жаночы спрынт.
12 лютага - мужчынскі спрынт.
13 лютага - мужчынская гонка праследавання; жаночая гонка праследавання.
15 лютага - мужчынская эстафета.
16 лютага - жаночая эстафета.
18 лютага - мужчынскі мас-старт.
19 лютага - жаночы мас-старт.

8 лютага 2022, Пекін
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.02.2022
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:282
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Олимпиада Пекин Китай Биатлон
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме