https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Футбалістаў БАТЭ і "Гомеля" будуць трэніраваць новыя настаўнікі


Новым галоўным трэнерам барысаўскага БАТЭ стаў Аляксандр Міхайлаў, з якім падпісаны двухгадовы кантракт.
Раней 37-гадовы новы настаўнік віцэ-чэмпіёнаў Беларусі ўзначальваў дубліруючы склад барысаўскага клуба. Аляксандр Міхайлаў змяніў на пасадзе галоўнага трэнера БАТЭ Віталя Жукоўскага, які працаваў у камандзе адзін сезон. Асістэнтамі Міхайлава будуць Сяргей Зіневіч, Раман Кірэнкін і Павел Шмігера. Плануецца, што футбалісты БАТЭ выйдуць з адпачынку 13 студзеня.

Футбалісты "Гомеля" таксама рыхтуюцца да новага сезона пад кіраўніцтвам новага трэнера - каманду афіцыйна ўзначаліў 48-гадовы Уладзімір Нявінскі, кантракт з якім разлічаны на два гады. Былы настаўнік гомельскага клуба Іван Біёнчык адразу пасля заканчэння мінулага сезона стаў галоўным трэнерам чэмпіёна краіны салігорскага "Шахцёра". Іван Біёнчык, пад кіраўніцтвам якога гамяльчане занялі чацвёртае месца ў нацыянальным чэмпіянаце, быў прызнаны лепшым трэнерам Беларусі 2021 года.

Што датычыцца бронзавых прызёраў мінулага першынства футбалістаў сталічнага "Дынама", то яны праводзяць першы вучэбна-трэніровачны збор у Мінску. У бліжэйшых планах каманды Арцёма Чалядзінскага тры кантрольныя матчы - 22 студзеня з "Іслаччу", 30 студзеня з бабруйскай "Белшынай" і 4 лютага з магілёўскім "Дняпром".

11 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.01.2022
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:175
 
Ключевые слова:
Футбол Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме