https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ганна Сола заваявала бронзу ў спрынце на этапе КС па біятлоне ў Швецыі


Беларуская біятланістка Ганна Сола заняла трэцяе месца ў спрынце на другім этапе Кубка свету, які стартаваў у Эстэрсундзе (Швецыя).
Бронзавы прызёр чэмпіянату свету - 2021 у гэтай дысцыпліне завяршыла спрынтарскую гонку на 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі, не закрыўшы дзве мішэні і ўступіўшы лепшаму часу дня 14,4 сек.

Яшчэ адна беларуска Дзінара Алімбекава фінішавала чацвёртай, адстаўшы ад лідара на 20,6 сек. Пры гэтым у яе на рахунку адзін недакладны выстрал.

Перамогу святкавала аўстрыйская страляючая лыжніца Ліза Тэрэза Хаўзер. Яе рэзультат - 19 мін 30,2 сек (0 промахаў). Срэбра выйграла шведка Эльвіра Эберг - адставанне 12,5 сек. (0 промахаў).

Што датычыцца астатніх беларусак, то Ірына Лешчанка фінішавала 24-й (адставанне 1 мін 08,2 сек, 0 промахаў), Алена Кручынкіна - 42-я (адставанне 1 мін 35,8 сек, 1 промах), Ірына Кручынкіна - 95-я (адставанне 3 мін 00,6 сек, 3 промахі). Усяго прыйшлі да фінішу 113 спартсменак.

Наступны камплект медалёў на другім этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе спартсменкі разыграюць у гонцы праследавання, якая пройдзе 4 снежня.

3 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.12.2021
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:198
 
Ключевые слова:
Кубок мира Спорт в Беларуси Биатлон
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме