Беларускія спартсмены заваявалі пяць узнагарод на старце міжнароднага турніру па тхэквандо ў Босніі і Герцагавіне Bosnia Open G1, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.
У Віцебску завяршыліся міжнародныя спаборніцтвы па скачках на батуце «Славянскія гульні», удзел у якіх прынялі наймацнейшыя беларускія і расійскія спартсмены.
Беларуская тэнісістка Крысціна Дзмітрук (347-ы нумар сусветнага рэйтынгу) стала пераможцай турніру ITF у партугальскім Фуншале з прызавым фондам $40 тыс.
Беларускія спартсмены заваявалі 11 медалёў на старце міжнародных спаборніцтваў па мастацкай гімнастыцы «Аксамітная дарога» ва Узбекістане, паведамілі ў прэс-службе БАГ.
Беларускія шашысты заваявалі васемнаццаць медалёў на маладзевым чэмпіянаце свету па шашках – 64, які завяршыўся ў турэцкай Аланіі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінспорту.
Год таму Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў заснавала спецыяльныя знакі "Вялікая беларуская пяцёрка" і "Вялікая беларуская сямёрка", якімі будуць узнагароджваць за трафейнае паляванне.