https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міжнародны турнір па самба на прызы Прэзідэнта стартуе ў Мінску


XXV Міжнародны турнір катэгорыі А па самба на прызы Прэзідэнта стартуе 7-га верасня ў мінскай "Чыжоўка-Арэне".
У юбілейным турніры прымуць удзел больш за 100 спартсменаў з 11 краін. Акрамя прадстаўнікоў гаспадароў спаборніцтваў - беларускай дружыны - на дываны аднаго з лепшых спортбудынкаў краіны выйдуць госці з Арменіі, Грэцыі, Грузіі, Казахстана, Малдовы, Расіі, Румыніі, Таджыкістана, Узбекістана і Японіі.

Па традыцыі паядынкі абслугоўваюць лепшыя міжнародныя арбітры. Таксама кожны год арганізатары спаборніцтваў стараюцца зрабіць усё магчымае, каб турнір стаў сапраўдным святам для балельшчыкаў і спартсменаў. Так, у час юбілейнага 10-га турніру Прэзідэнцкі спартыўны клуб упершыню ў гісторыі айчыннага спорту правёў розыгрыш прызоў сярод балельшчыкаў. А з 2007 года акрамя асноўных узнагарод Прэзідэнцкім спартыўным клубам заснаваны два спецыяльныя прызы - "За волю да перамогі" і "За лепшую тэхніку".

За час існавання турніру ў ім прымалі ўдзел сусветна вядомыя майстры самба, прадстаўнікі беларускай нацыянальнай зборнай: Мікалай Цыпандзін, Націк Багіраў, Юрый Сенажацкі, Вераніка Казлоўская, а таксама дзесяцікратныя чэмпіёны свету, чые імёны па праву занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса, - беларуска Таццяна Масквіна і расіянін Мурат Хасанаў.

У гэтым годзе старт стане добрай праверкай сіл перад лістападаўскім планетарным форумам, узнагароды якога будуць разыграны ва Узбекістане.

Беларускую зборную наперад павядуць прызнаныя лідары, у ліку якіх Марына Жарская і Іван Аніскевіч.

Цырымонія адкрыцця спаборніцтваў адбудзецца сёння ў 17.00. Фінальныя паядынкі і ўзнагароджанне першых прызёраў турніру пачнуцца ў 17.30. Прадоўжыцца турнір 8 верасня. Пачатак ранішняй часткі праграмы ў 10.00.

Арганізатарамі Адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з`яўляюцца Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, Беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства "Дынама", Беларуская федэрацыя самба. Генеральны інфармацыйны партнёр - Белтэлерадыёкампанія.

7 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.09.2021
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:304
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Самбо Чемпионат
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме