https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лёгкаатлетка Ірына Жук выйграла бронзу на этапе Брыльянтавай лігі ў Швецыі


Беларуска Ірына Жук, якая спецыялізуецца на скачках з шастом, выйграла бронзу на этапе лёгкаатлетычнай Брыльянтавай лігі ў Стакгольме (Швецыя), паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
Рэкардсменка краіны паказала падагульняючы вынік 4 м 61 см. Пераможцай стала расіянка Паліна Кнораз, якая выступае пад нейтральным сцягам, - 4 м 71 см. Брытанка Холі Брэдшоу выйграла срэбра, - 4 м 61 см, апярэдзіўшы беларуску па колькасці затрачаных спроб.

Яшчэ адна беларуска Карына Дзямідзік, якая выступала ў скачках у вышыню, заняла пятае месца - 1 м 93 см. Тройку мацнейшых склалі ўкраінка Яраслава Магучых - 2 м 3 см, аўстралійкі Нікола МакДэрмат - 2 м 1 см і Эленор Патэрсан - 1 м 99 см.

Штурхальніца ядра Алена Дубіцкая завяршыла спаборніцтвы на чацвёртай пазіцыі ў падагульняючым пратаколе - 19 м 3 см. Выйграла новазеландка Валеры Адамс - 19 м 26 см. На другім месцы завяршыла турнір Аўрыёль Донгма з Партугаліі - 19 м 5 см. Замкнула тройку мацнейшых Магдалін Юэн з ЗША - 19 м 4 см.

5 ліпеня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.07.2021
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:260
 
Ключевые слова:
Лёгкая атлетика Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме