https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускі Ляшкевіч і Емяльянава сталі чэмпіёнкамі Еўропы па муай-тай


У турэцкай Анталіі набліжаецца да завяршэння чэмпіянат Еўропы па тайскім боксе, на якім выступалі беларускія спартсмены.
Удзел у кантынентальным першынстве прынялі 142 атлеты з 24 краін. Беларускую дэлегацыю прадстаўлялі 12 спартсменаў (8 мужчын і 4 дзяўчыны), двое з якіх дабраліся да паядынкаў за медалі вышэйшай пробы. У паўфінале вагавой катэгорыі да 45 кг Алена Ляшкевіч перамагла турчанку Гамзэ Яльчын, а ў чэмпіёнскім баі была мацнейшайя за ўкраінку Ганну Авакаву. Другое золата нашай камандзе прынесла Дзіяна Емяльянава, якая выступае ў вазе звыш 75 кг. На стадыі адной другой беларуска адолела Гулдэн Меркан з Турцыі, а ў фінале справілася з харваткай Анай Баіч.

Такім чынам, усяго на чэмпіянаце Еўропы па муай-тай беларускія атлеты заваявалі шэсць узнагарод (2-0-4). Паражэнні ў паўфінальных баях у сваіх вагавых катэгорыях пацярпелі Данііл Ярмоленка (да 60 кг), Міхаіл Якімовіч (да 63,5 кг), Сямён Ступакевіч (да 71 кг) і Вольга Жураўская (да 67 кг), але з-за адсутнасці ў рэгламенце схватак за трэцяе месца ўсе чацвёра беларусаў сталі ўладальнікамі бронзы. У першым раўндзе барацьбу на турніры закончылі нашы Раман Паўлавец (да 54 кг), Арцём Варывоцкі (да 57 кг), Мікіта Кокаш (да 86 кг), Павел Грышановіч (да 75 кг), Валянцін Капытаў (звыш 91 кг) і Дар`я Шчарбакова (да 48 кг).

14 снежня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.12.2023
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:100
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Тайский бокс Чемпионат Европы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме