https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Футбалісты «Астаны» без Эбонга вылецелі з еўракубкаў, «Карабах» упершыню прабіўся ў плэй-оф


Услед за ўдзельнікамі футбольнай Лігі чэмпіёнаў свае групавыя турніры завяршылі клубы яшчэ двух кантынентальных турніраў Старога Свету.
У трэцім па рангу клубным спаборніцтве — Лізе канферэнцый — казахстанская «Астана», у якой гуляе лепшы футбаліст Беларусі 2023 года Макс Эбонг, не здолела прабіцца ў плей-оф. У заключным паядынку групы С казахстанская каманда прайграла на выездзе чэшскай «Вікторыі» (Пльзень) з буйным лікам 0:3 і заняла 3-е месца. Эбонг у гэтай гульні ўдзелу не прымаў. Косаўскі клуб «Балкані» з Прышціны, які абыграў у кваліфікацыі ЛК барысаўскі БАТЭ, таксама завяршыў еўракубкавы сезон. Выніковае становішча ў гэтым квартэце такое: «Вікторыя» — 18 балаў, «Дынама» (Заграб, Харватыя) — 9, «Астана» — 4, «Балкані» — 4.

У Лізе Еўропы знакавага поспеху дабіўся «Карабах» з Агдама — ён стаў першым у гісторыі азербайджанскім клубам, які прабіўся ў плэй-оф еўракубкавых турніраў. У паядынку 6-га тура групы Н футбалісты «Карабаха» перамаглі ў Баку шведскі «Хекен» з лікам 2:1 і фінішавалі другімі. Выніковае становішча: «Баер» (Леверкузен, Германія) — 18, «Карабах» — 10, «Мольдэ» (Нарвегія) — 7, «Хекен» — 0.

Кіпрскі «Арыс», які трэніруе беларускі спецыяліст Аляксей Шпілеўскі, не здолеў выйсці ў вясновую стадыю еўракубкага сезона. У апошнім матчы групы С кіпрская каманда прайграла ў Лімасоле гасцям з пражскай «Спарты» з вынікам 1:3 і заняла апошняе месца. Беларускі нападаючы гаспадароў поля Арцём Шуманскі на поле не выходзіў. Выніковае становішча: «Глазга Рэйнджэрс» (Шатландыя) — 11, «Спарта» — 10, «Беціс» (Іспанія) — 9, «Арыс» — 4.

Лёсаванне матчаў першай стадыі плэй-оф усіх трох кантынентальных клубных турніраў адбудзецца 18 снежня ў штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне.

Звязда, 15 снежня 2023
 
Дата публикации:15.12.2023
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:137
 
Ключевые слова:
Футбол Лига конференций
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме