https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Тарпеда-БелАЗ" і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю ў чэмпіянаце Беларусі


Футбалісты жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа" і мінскага "Дынама" згулялі ўнічыю 0:0 у матчы 18-га тура чэмпіянату Беларусі.
На працягу ўсяго матчу ў Жодзіне гаспадары мелі невялікую перавагу, стварылі некалькі небяспечных момантаў, але так і не змаглі паразіць вароты дынамаўскага галкіпера Яўгена Памазана.

Рэзультаты іншых сустрэч гэтага тура: "Нёман" (Гродна) - "Шахцёр" (Салігорск) - 0:0, "Мінск" - "Энергетык-БДУ" - 2:1, "Віцебск" - "Смалявічы" - 1:0, "Гарадзея" - "Белшына" (Бабруйск) - 2:1, "Слуцк" - "Іслач" - 2:1, "Рух" (Брэст) - БАТЭ (Барысаў) - 0:3. Матч "Славія" (Мазыр) - "Дынама" (Брэст) перанесены на больш позні тэрмін.

Турнірнае становішча: БАТЭ - 34 бала (18 матчаў), "Шахцёр" - 34 (18), "Нёман" - 31 (17), "Энергетык-БДУ" - 29 (18), "Тарпеда-БелАЗ" - 27 (18), "Дынама" (Мінск) - 27 (18), "Дынама" (Брэст) - 26 (16), "Віцебск" - 26 (18), "Рух" - 25 (18), "Іслач" - 23 (18), "Славія" - 22 (17), "Слуцк" - 21 (17), "Гарадзея" - 19 (18), "Мінск" - 18 (16), "Смалявічы" - 14 (17), "Белшына" - 10 (18).

Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае Джасурбек Яхшыбоеў ("Шахцёр"), які забіў дзесяць мячоў.

У наступным туры сустракаюцца:

24 ліпеня

"Рух" - "Славія", "Віцебск" - "Слуцк";

25 ліпеня

"Іслач" - "Дынама" (Брэст), "Белшына" - "Нёман", "Дынама" (Мінск) - "Гарадзея";

26 ліпеня

"Энергетык-БДУ" - "Тарпеда-БелАЗ", БАТЭ - "Мінск", "Шахцёр" - "Смалявічы".

20 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.07.2020
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:303
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Чемпионат Футбол
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме