https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Глеб аб`явіў аб завяршэнні гульнявой кар`еры


Вядомы беларускі футбаліст Аляксандр Глеб вырашыў завяршыць гульнявую кар`еру. Аб гэтым ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску пасля прэзентацыі дакументальнага фільма "Наш HLEB".
Аляксандр Глеб з`яўляецца лепшым беларускім футбалістам постсавецкага перыяду. Ён нарадзіўся 1 мая 1981 года, футболам пачаў займацца ў СДЮШАР мінскага "Дынама". З 1999 года гуляў у барысаўскім БАТЭ, адкуль у 2000 годзе перайшоў у клуб нямецкай бундэслігі "Штутгарт". У 2005-м Аляксандр Глеб стаў іграком лонданскага "Арсенала", а праз 3 гады перабраўся ў "Барселону", з якой стаў чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка Іспаніі. У 2009 годзе ў складзе "Барсы" Аляксандр Глеб выйграў галоўны клубны турнір Старога Свету - Лігу чэмпіёнаў.

Акрамя таго, ён выступаў у англійскім "Бірмінгем Сіці", нямецкім "Вольфсбургу", турэцкіх "Генчлербірлігі" (Анкара) і "Коньяспоры", а таксама расійскіх "Крылах Саветаў" (Самара). У мінулым сезоне Аляксандр Глеб гуляў у "Іслачы" (Мінскі раён).

У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі Аляксандр Глеб правёў 80 матчаў, забіўшы 6 мячоў.

12 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.03.2020
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:256
 
Ключевые слова:
Футбол Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме