https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расіяне перамаглі хакеістаў Балтыі на Калядным турніры ў Мінску


На лёдзе мінскай "Чыжоўка-Арэны" 4 студзеня праходзяць чарговыя матчы XVI Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі.
У паядынку каманд папярэдняй групы D хакеісты Расіі ўпэўнена перамаглі зборную Балтыі з лікам 14:5. У першы падагульняючы дзень балтыйская дружына згуляла ўнічыю з камандай Германіі (7:7). Заўтра ў заключным матчы расіяне сустрэнуцца з хакеістамі Германіі.

У групе С фінскія хакеісты былі мацнейшыя за ўкраінцаў - 6:1, якія ўчора ўзялі верх над камандай Швейцарыі (4:1). У нядзелю, 5 студзеня, фіны згуляюць са швейцарцамі. Сёння ўвечары адбудуцца яшчэ два паядынкі.

У групе А каманда Прэзідэнта Беларусі будзе сапернічаць з дэбютантамі Каляднага турніру хакеістамі ЗША (пачатак у 19.00; вялікая арэна).

Учора беларусы былі мацнейшыя за зборную Міжнароднай федэрацыі хакея - 11:3.

Завершаць другі гульнявы дзень прадстаўнікі групы В - зборная Балкан і Кітая (19.30; малая арэна). Пасля завяршэння першага этапу ў паўфінал выйдуць пераможцы чатырох груп.

4 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.01.2020
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:247
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Хоккей Рождественский туонир
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме