https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Сабаленка ўпершыню ўвайшла ў топ-35 парнага рэйтынгу ВТА


Лепшая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўпершыню ўвайшла ў топ-35 парнага рэйтынгу ВТА.
Пасля перамогі на буйным турніры ў Індыян-Уэлсе (ЗША) 20-гадовая спартсменка паднялася ў рэйтынгу з 65-га на 34-е месца. Ранейшы рэкорд — 57-мы радок у кастрычніку 2018 года.У адзіночным рэйтынгу Сабаленка захавала дзявятую пазіцыю.

Тытул у Індыян-Уэлсе — першы ў яе парнай кар`еры. Перамогу на гэтым турніры з прызавым фондам больш за 9 млн долараў ЗША тэнісістка заваявала разам з бельгійкай Элізэ Мертэнс (паднялася ў рэйтынгу з 11-га на 10-е месца).

Дзмітрый Уласаў, Мінск
БелаПАН, 18 сакавіка 2019
 
Дата публикации:18.03.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:286
 
Ключевые слова:
Арына Сабаленка Теннис Спорт в Беларуси Рейтинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме