https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг турніру ў Мантэрэі


Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (67-ы нумар рэйтынгу WTA) перамагла на старце турніру ў мексіканскім Мантэрэі з прызавым фондам $250 тыс.
У паядынку 1/16 фіналу Вікторыя Азаранка выйграла ў двух сэтах у японскай тэнісісткі Мію Ката (514) - 6:4, 6:2. Наступнай саперніцай беларускі будзе Зарына Дыяс (107) з Казахстана.

На турніры ў амерыканскім Чарльстане з прызавым фондам $820 тыс. дзясятая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка ўступіць у барацьбу з другога раўнда, дзе сустрэнецца з украінкай Кацярынай Казловай (99).

У першым крузе парнага разраду гэтых спаборніцтваў беларуска Лідзія Марозава і японка Сюко Ааяма выйгралі ў яшчэ аднаго інтэрнацыянальнага тандэма Сафія Кенін (ЗША) / Фані Столар (Венгрыя) - 6:4, 6:3.

3 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.04.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:346
 
Ключевые слова:
Вікторыя Азаранка Спорт в Беларуси Теннис
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме