У вагавой катэгорыі 48 кг беларус Максім Ступакевіч у схватцы за бронзу атрымаў перамогу над туркам Эмінам Сакірам. Таксама на трэцюю прыступку п`едэстала гонару падняўся атлет з Германіі Ноа Энгліх. Узнагароду вышэйшай пробы заваяваў спартсмен з Азербайджана Гурбан Гурбанаў, срэбны медаль дастаўся грузіну Квічэ Абуладзэ.
Яшчэ адну бронзавую ўзнагароду ў скарбонку зборнай Беларусі прынёс прадстаўнік грэка-рымскай барацьбы Мікіта Мурашка (60 кг), атрымаўшы верх у медальным процістаянні над італьянцам Андрэа Сеці.
Бронзавы медаль таксама заваяваў грузін Ніка Браладзэ. Золата на рахунку азербайджанца Хасрата Джафарава, срэбра ў расіяніна Магамеда Гігіева.
На рахунку беларускай каманды залаты медаль у грэка-рымскай барацьбе Глеба Макаранкі (55 кг).
Адкрыццё Еўрапейскага юнацкага фестывалю прайшло 21 ліпеня. Беларускі сцяг на ўрачыстай цырымоніі нёс валейбаліст Уладзіслаў Бабкевіч. У склад беларускай каманды на Еўрапейскі юнацкі фестываль увайшлі 102 спартсмены. Яны выступаюць у жаночай, грэка-рымскай і вольнай барацьбе, веласпорце, валейболе, спартыўнай гімнастыцы, дзюдо, лёгкай атлетыцы, плаванні і тэнісе.
Медалі ЕЮАФ разыгрываюцца ў 10 відах спорту, у якіх прымаюць удзел амаль 1,5 тыс. маладых атлетаў з 48 краін.
На летнім юнацкім фестывалі 2017 года ў Венгрыі беларускую каманду прадставілі 96 атлетаў, якія выступілі ў дзевяці відах спорту.
Два гады таму спартсмены заваявалі 15 медалёў (3 залатыя, 5 срэбных, 7 бронзавых). Еўрапейскія юнацкія алімпійскія фестывалі праводзяцца пад эгідай Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў з 1991 года перыядычнасцю раз у два гады.
22 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА