Сёння на вышэйшую прыступку п`едэстала гонару ўзнялася спрактыкаваная веласіпедыстка Таццяна Шаракова, якая была лепшай у індывідуальнай гонцы праследавання. Гэта яе другая ўзнагарода на гульнях у Мінску - да гэтага яна стала бронзавым прызёрам групавой шашэйнай гонкі.
У спаборніцтвах па грэка-рымскай барацьбе на дыванах мінскага Палаца спорту чэмпіёнскі тытул у вагавой катэгорыі да 130 кг нечакана для многіх спецыялістаў і балельшчыкаў заваяваў беларус Кірыл Грышчанка. Срэбным прызёрам у вагавой катэгорыі да 97 кг стаў яго таварыш па камандзе Аляксандр Грабовік.
У баксёрскім турніры на рынгу палаца спорту "Уручча" беларус Уладзіслаў Смяглікаў заваяваў срэбны медаль у вагавой катэгорыі да 91 кг.
Дзве бронзавыя ўзнагароды на татамі "Чыжоўка-Арэны" здабылі беларускія каратысты ў раздзеле кумітэ - Марыя Кулінковіч (вагавая катэгорыя да 50 кг) і Арцём Краўцоў (да 67 кг).
Яшчэ дзве бронзы сёння ў актыве майстроў спартыўнай гімнастыкі - Настасся Алістратава была трэцяй у практыкаваннях на рознавысокіх брусах, а Андрэй Ліхавіцкі ў практыкаваннях на кані.
Такім чынам, атлеты зборнай Беларусі на дамашніх гульнях заваявалі 69 узнагарод - 24 залатыя, 16 срэбных і 29 бронзавых.
Выдатна выступілі беларускія самбісты, у актыве якіх 15 узнагарод (3, 4, 8).
Зноў пацвердзілі свой высокі клас весляры на байдарках і каноэ. Падапечным галоўнага трэнера каманды Уладзіміра Шантаровіча не было роўных на вяслярным канале ў Заслаўі - яны апярэдзілі ўсіх сапернікаў, заваяваўшы 10 медалёў (5, 2, 3).
У скарбонцы беларускіх барцоў у трох дысцыплінах 7 медалёў (3, 2, 2). Столькі ж узнагарод у лёгкаатлетаў - 3 залатыя і 4 срэбныя.
Майстры спартыўнай акрабатыкі пад купалам "Мінск-Арэны" сталі ўладальнікамі двух залатых і чатырох бронзавых медалёў. Там жа на п`едэстал гонару падымаліся гімнасты.
У турніры па мастацкай гімнастыцы беларускія грацыі заваявалі 5 медалёў (2, 1, 2), а ў спартыўнай гімнастыцы ў беларусаў дзве бронзы.
Беларускія веласіпедысты сталі ўладальнікамі 5 узнагарод - 3 на трэку (1 залатая і 2 бронзавыя) і 2 на шашы (па адной залатой і бронзавай).
Батутысты двойчы падымаліся на вышэйшую прыступку п`едэстала гонару і ўзялі адну бронзу.
У баксёраў па залатым і срэбным медалі.
Адзін залаты медаль у дзюдаістаў, лучнікі і стралкі паклалі ў скарбонку па адным срэбным медалі, па бронзе заваявалі мужчынская і жаночая зборныя Беларусі па баскетболе 3х3, а таксама каратысты.
У агульнакамандным медальным заліку беларусы ўступілі толькі расіянам, у якіх 109 узнагарод (44, 23, 42), трэцяе месца занялі спартсмены Украіны, што заваявалі 51 медаль (16, 17, 18).
Усяго на п`едэстал гонару II Еўрапейскіх гульняў падымаліся прадстаўнікі 43 каманд. Мінск перадае эстафету польскаму Кракаву, які атрымаў права прыняць у 2023 годзе наступныя Еўрапейскія гульні.
30 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА