https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Рэспубліканская ўніверсіяда-2019 па лёгкай атлетыцы пройдзе ў Магілёве 24-26 студзеня


Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
Рэспубліканская ўніверсіяда-2019 па лёгкай атлетыцы ў памяшканні пройдзе 24-26 студзеня ў магілёўскім спарткомплексе "Алімпіец", 

Турнір з`яўляецца традыцыйным і праводзіцца 2 разы ў год - летам і зімой. Спаборніцтва збярэ студэнтаў больш як з 20 ВНУ краіны. Праграма ўключае 17 лёгкаатлетычных відаў. Сярод іх: бег на розныя дыстанцыі, бег з бар`ерамі, скачкі з шастом і ў вышыню, трайны скачок, штурханне ядра, спартыўная хадзьба на 5 км і 10 км, пяцібор`е, сямібор`е і інш.

Першымі 25 студзеня ў 9.45 у сектар выйдуць дзяўчаты. Спартсменкі выканаюць трайны скачок. Следам за імі выступяць пяціборкі на дыстанцыі 60 м з бар`ерамі і сяміборцы, якім трэба будзе прабегчы 60 м.

Завершаць спаборніцкі дзень скачкі ў вышыню і фінальныя забегі на 60 м. 26 студзеня першынство пачнецца ў 9.45 з бегу на 60 м з бар`ерамі ў юнакоў. Закрываць зімовую ўніверсіяду будуць эстафеты 4х200м.

Пераможцаў і прызёраў узнагародзяць як у камандным, так і асабістым заліках. Цырымоніі ўручэння медалёў, дыпломаў і каштоўных падарункаў будуць праводзіць па выніках кожнага спаборніцкага дня.

22 студзеня 2019, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА
 
Дата публикации:22.01.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:289
 
Ключевые слова:
Магілёў Универсиада Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме