https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускія весляры заваявалі сем залатых медалёў у другі дзень Кубка добрай волі ў Маскве


У Маскве на вяслярным канале ў Крылацкім прадаўжаюцца міжнародныя спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ "Кубак добрай волі".
У другі дзень спаборніцтваў адбыліся 20 фінальных заездаў, скарбонка беларускай каманды папоўнілася 16 узнагародамі, у ліку якіх сем залатых. Пераможцамі Кубка добрай волі сярод байдарак-двоек на дыстанцыі 500 м у юніёраў сталі Ілья Цымбалюк і Эміль Абалмасаў, у гэтай жа дысцыпліне ў мужчын першае месца занялі Уладзіслаў Кравец і Дзмітрый Натынчык. У заездзе байдарак-адзіночак на 500 м сярод юніёрак не было роўных Марыі Місючэнка, на той жа дыстанцыі ў жанчын перамагла Марына Літвінчук.

У фінале каноэ-адзіночак на 200 м сярод моладзі першынствавала Ангеліна Барданоўская, а па выніках заезду каноэ-двоек на 500 м сярод юніёраў на верхнюю прыступку п`едэстала падняліся Глеб Чабатароў і Іван Казлоў. Акрамя таго, у спаборніцтвах сярод асоб з пашкоджаннем апорна-рухальнага апарату ў класе VL-2 на дыстанцыі 500 м перамогу атрымаў Андрэй Ткачук. Таксама ў сераду на Кубку добрай волі ў Маскве беларусы заваявалі 5 срэбных і 4 бронзавыя медалі.

Такім чынам, пасля двух дзён у актыве нашай каманды ўжо 34 узнагароды (13-12-9). Акрамя беларускіх весляроў, удзел у турніры прымаюць атлеты з Расіі, Узбекістана, Таджыкістана і Казахстана. Міжнародныя спаборніцтвы, якія праходзяць сярод юніёрскіх, маладзёжных і асноўных складоў зборных, прадоўжацца па 2 верасня.

30 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.08.2023
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:161
 
Ключевые слова:
Кубок доброй воли Спорт в Беларуси Гребля
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме