https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Сасновіч перамагла 10-ю ракетку свету і выйшла ў 2-і круг турніру ў Сіднэі


Другая ракетка Беларусі здолела разграміць ў двух сэтах Дар`ю Касаткіну, якая цяпер знаходзіцца на 10 месцы ў рэйтынгу WTA.
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч працягнула паспяховы выступ на турніры серыі "Прэм`ер" ў аўстралійскім Сіднэі.

Другая ракетка Беларусі, якая цяпер знаходзіцца на 33 радку ў рэйтынгу WTA, перамагла расійскую тэнісістку Дар`ю Касаткіну.

Сасновіч разграміла дзясятую ракетку свету ў двух сэтах з лікам - 6:1, 6:4. Цяпер яна прайшла ў 1/16 прэстыжнага турніру ў Аўстраліі.

Раней Арына Сабаленка (11 WTA) у стартавым матчы ў Сіднэі саступіла чэшскай тэнісістцы Петры Квітавай, якая займае восьмы радок у рэйтынгу сусветнай жаночай асацыяцыі тэніса.

Пасля перамогі ў турніры ў кітайскім Шэньчжене, першая ракетка Беларусі разлічвала паспяхова выступіць і на турніры ў Аўстраліі прызавы фонд, якога складае 823 тысячы долараў.

Мinsk, 8 студзеня 2019
Sputnik
 
Дата публикации:08.01.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:323
 
Ключевые слова:
Аляксандра Сасновіч Теннис Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме