У паядынку 1/16 фіналу Вікторыя Азаранка выйграла ў двух сэтах у японскай тэнісісткі Мію Ката (514) - 6:4, 6:2. Наступнай саперніцай беларускі будзе Зарына Дыяс (107) з Казахстана.
На турніры ў амерыканскім Чарльстане з прызавым фондам $820 тыс. дзясятая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка ўступіць у барацьбу з другога раўнда, дзе сустрэнецца з украінкай Кацярынай Казловай (99).
У першым крузе парнага разраду гэтых спаборніцтваў беларуска Лідзія Марозава і японка Сюко Ааяма выйгралі ў яшчэ аднаго інтэрнацыянальнага тандэма Сафія Кенін (ЗША) / Фані Столар (Венгрыя) - 6:4, 6:3.
3 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
3 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА