https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЧС-2019 па хакеі: квіткі на матчы зборнай Беларусі каштуюць 5 рублёў


Да сталіцы Казахстана можна дабрацца на самалёце: ляцець усяго чатыры гадзіны, а білет "туды-назад" каштуе ў 146 разоў даражэй, чым квіток на турнір.
Стартаваў анлайн-продаж квіткоў на матчы з удзелам нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі на Чэмпіянаце свету ў Астане, паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь (ФХРБ).

ЧС стартуе ў сталіцы Казахстана 29 красавіка і завершыцца 5 мая.

Матчы пройдуць на "Барыс-Арэне", якая ўмяшчае 12 тысяч заўзятараў. Разам з беларусамі за трапленне ў эліту сусветнага хакея згуляюць Венгрыя, Славенія, Паўднёвая Карэя, Літва і Казахстан.

"Сёння адкрыўся анлайн-продаж квіткоў на матчы Чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2019 групы дывізіёна IА", - распавялі ў ФХРБ.

"Кошт квітка на гульню з удзелам зборнай Беларусі ад 500 да 1000 тэнге (3-6 BYN). На матч з гаспадарамі турніру - 2500 тенге (15 BYN). Адзначым, што паглядзець матч з Казахстанам можна будзе толькі з кутняга сектара", - дадалі суразмоўцы агенцтва.

З красавіка квіткі можна будзе набыць у касах "Барыс-Арэны".

Дзецям да сямі гадоў у суправаджэнні дарослага ўваход бясплатны (без месца).

Мінск, 5 сакавіка 2019
Sputnik
 
Дата публикации:05.03.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:355
 
Ключевые слова:
Хоккей Чемпионат мира Астана Билеты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме