https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Наведвальнасць турыстамі Бярэзінскага біясфернага запаведніка за 2023-ы вырасла на 16%


Бярэзінскі біясферны запаведнік у мінулым годзе наведалі больш за 94 тыс. турыстаў. Аб гэтым паведамляе прыродаахоўная установа.
Мінулы год для запаведніка аказаўся насычаным: узровень турызму тут вярнуўся да дапандэмійнага ўзроўню і нават яго перасягнуў.

«Наведвальнасць была высокай. У 2023-м намі было прынята больш за 94 тыс. экскурсантаў, што на 16% больш, чым у 2022-м. Гэта былі і адпачываючыя ў гасцініцах турысты, экатурысты, якія прыязджаюць на дзень-два, людзі, якія наведвалі сцежкі і маршруты па праграмах тураў або выбіралі індывідуальныя праграмы», — растлумачылі ў запаведніку.

Сярод самых папулярных напрамкаў аказаліся маршруты і туры ў дзікую прыроду, спаборніцтвы па фотабердынгу. Другое месца падзяляюць сплавы на байдарках і веламаршруты, трэцяе — пешыя экскурсіі.

«На кожнага турыста знойдзецца свой маршрут, бо нехта мэтанакіравана прыязджае дзеля коннага маршруту або вяровачнага парку і гэтак далей. Найбольш актыўныя месяцы ў нас — канец красавіка, май і ўсе летнія. Часта для наведвання ў цёплы сезон, асабліва ў выхадныя і святочныя дні, турыстам даводзіцца браніраваць адпачынак ужо зімой, — адзначаюць у прыродаахоўнай установе. — Попыт на байдаркі ў апошнія гады вырас. Яны вельмі папулярныя ў летні перыяд: распісаны звычайна ўсе выходныя і нават будні. Гіды праводзяць экскурсіі па рацэ Бярэзіне, Сергуцкім канале і не толькі».

Большасць экскурсантаў у 2023 годзе былі жыхарамі сталіцы, а таксама Віцебскай і Мінскай абласцей. Нямала наведвальнікаў прыбывала з Расіі, напрыклад, на Новы год практычна ўсе гасцявыя домікі занялі турысты з гэтай краіны.

«Партрэт сярэднестатыстычнага госця запаведніка выглядае прыкладна так: чалавек 30-40 гадоў, у асноўным гэта сямейныя пары з дзецьмі. Але калі мы гаворым аб самым загружаным месяцы — маі, то частым наведвальнікам у нас будзе школьнік», — удакладнілі ў запаведніку.

Там дадалі, што чарговы наплыў экскурсантаў чакаецца на масленічныя гулянні ў лютым і сакавіку.

Звязда, 13 лютага 2024
 
Дата публикации:13.02.2024
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:114
 
Ключевые слова:
Туризм в Беларуси Бярэзіна
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме