Гэтую акцыю дабра ўжо многія гады праводзяць хакейны клуб «Гомель» сумесна з валанцёрамі дабрачыннага фонду «Адкрытыя сэрцы» і заўзятарамі. І гэтым разам яна стане яркім фінішам хакейнага матчу паміж «Гомелем» і «Нёманам», які адбудзецца ўвечары 11 студзеня ў Гомельскім Лядовым палацы.
Далучыцца да акцыі могуць усе жадаючыя. Арганізатары просяць выканаць адну важную ўмову: кідаць мяккія цацкі толькі пасля спецыяльнага абвяшчэння дыктара, а таксама загадзя спакаваць дары ў пакеты, каб яны засталіся сухімі і чыстымі.
Пачатак матчу — у 19.55. Усе сабраныя падчас акцыі цацкі хакейны клуб і валанцёры перададуць у сацустановы Гомеля.
Звязда, 6 студзеня 2025