https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Александр Лукашэнка выйшаў на лёд з хакейнай камандай Пекінскага ўніверсітэта


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Пекінскага ўніверсітэта прыняў удзел у трэніроўцы і таварыскім матчы з хакейнай камандай ВНУ.
Кіраўнік дзяржавы выйшаў на лёд пад легендарную песню «Касіў Ясь канюшыну».

У ВНУ адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з сакратаром партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта, старшынёй педагагічнага савета, намеснікам старшыні камісіі па міжнародных справах Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Хао Пінам.

«Па плане сёння адбудзецца хакейны матч. Многія нашы хакеісты ноч не спалі, хвалююцца. Наш універсітэт у розны час прымаў больш за 70 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. Але, мабыць, гэта ў першы раз, калі кіраўнік замежнай дзяржавы згуляе ў хакейны матч з нашымі студэнтамі», — адзначыў Хао Пін.

Пекінскі ўніверсітэт — ключавая вышэйшая навучальная ўстанова Кітая. Разам з універсітэтам Цінхуа лічыцца самай прэстыжнай ВНУ краіны. Ва ўніверсітэце праходзяць навучанне больш за 46 тыс. студэнтаў, з якіх каля 3,3 тыс. — іншаземцы.

Звязда, 4 снежня 2023
 
Дата публикации:04.12.2023
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:96
 
Ключевые слова:
Китай Хоккей Пекин Университет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме